Ці дапамогуць сцены? Прыглядаемся да ўдзельнікаў дзіцячага «Еўрабачання»


Заўтра, 25 лістапада, маладыя музыкі з 20 розных краінаў сустрэнуцца ў Менску, каб пабароцца за першае месца на дзіцячым «Еўрабачанні-2018».

14-гадовы мянчук Даніэль Ястрэмскі сёлета будзе рэпрэзентоўваць Беларусь з песняю «Times». Нягледзячы на малады ўзрост, музыка ўжо мае багаты досвед на сцэне. Ён браў удзел ва ўкраінскім конкурсе «Украіна мае талент. Дзеці», заспяваў на дзіцячай «Новай хвалі» і вучыўся ў Акадэміі Ігара Крутога. Даніэль нарадзіўся ў ЗША, але жыве і вучыцца ў Менску. У адным з інтэрвʼю ён прызнаўся, што рэпрэзентоўваць Беларусь у сваёй краіне вельмі прыемна. Адчуваецца вялікае падтрыманне, але таксама адказнасць. У нядзелю хлопец з’явіцца на сцэне пад восьмым нумарам.

Слоган сёлетняга дзіцячага «Еўрабачання» – «Запальвай!», The official Junior Eurovission Song Contest website

За 16 гадоў існавання конкурсу сталіца Беларусі ўжо другі раз прымае дзіцячае «Еўрабачанне». Гэтак кастрычніку мінулага года пастанавіў Еўрапейскі Вяшчальны Саюз (EBU). Апошні раз Беларусь сустракала гасцей у 2010 годзе. Цяпер, як і восем гадоў таму, рыхтаваннем імпрэзы займаецца Белтэлерадыёкампанія ў супрацы з арганізатарамі «Еўрабачання».

Дарэчы, сёлета чацвёрты раз на сцэну конкурсу выйдзе Аўстралія. Упершыню ў гісторыі дзіцячага «Еўрабачання» сярод удзельнікаў з’явіцца Казахстан, а Ўэльс першы раз прадставіць свайго артыста незалежна ад Вялікай Брытаніі. Усяго ў нядзелю 25 лістапада на сцэне «Менск-Арэны» выступяць 20 маладых таленавітых артыстаў ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў.

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў