Ці Беларусь абвінаваціла Польшчу і Украіну ў падрыхтоўцы тэрарыстаў?


Аналітык праекту «Belarus Security Blog» Зміцер Міцкевіч пракаментаваў міжнародны след у фільме «Белы легіён чорных душ».

Прапануем вашай увазе нашую размову з экспертам.

«Белсат»: Ці можна наўпрост казаць, што ў гэтым фільме прагучалі абвінавачванні ў адрас Польшчы і Украіны па падрыхтоўцы тэрарыстаў і баевікоў?

Зміцер Міцкевіч: Я больш прамых абвінавачванняў не магу прыдумаць.

Калі абвінавачваюць у падрыхтоўцы правакатараў нейкіх, то гэта адно. Але там гучалі канкрэтныя фразы «фашысцкі пераварот», «нацысты», «тэрарысты-смяротнікі». Гэта ўжо здаецца перабор. Абвінавачванне настолькі прамое, што рэакцыі трэба чакаць вельмі і вельмі жорсткай.

Таму што мы ведаем, наколькі для Польшчы важная памяць пра Другую Сусветную вайну, пра герояў, якія змагаліся супраць нямецкай акупацыі, і таму цяпер выкарыстанне гэтых клішэ і абвінавачванне ў нацызме можа вельмі дрэнна скончыцца для беларускай дыпламатыі. І ў адносінах Беларусі і Польшчы, так і ў адносінах Беларусі і Украіны можна чакаць вельмі вялікага пахаладання.

«Белсат»: А ці тое, што Расея павялічыла пастаўкі нафты ў Беларусь, што гэта можа азначаць для гэтай так званай «справы патрыётаў»? Ці гэта азначае, што яна ўсё ж такі сыдзе на не, і хлопцаў вызваляць, ці наадварот Лукашэнка надалей будзе выкарыстоўваць гэту карту?

Зміцер Міцкевіч: Мне здаецца, што гэта для іх нічога не азначае, таму што гэтыя дамоўленасці пра пастаўкі нафты былі дасягнутыя яшчэ раней, перад тым, як выйшлі гэтыя скандальныя матэрыялы «бэтэшныя». І перад тым як хлопцам выставілі больш сурʼёзныя абвінавачванні па падрыхтоўцы незаконнага ўзброенага фармавання. Я не бачу тут нейкай сувязі і прычыны для рэжыму адкручваць гэта назад. Мне здаецца, што нават улічваючы гэты фактар яны могуць зрабіць з гэтага паказальную справу.

Размова выйшла ў праграме «Прасвет», глядзіце яе апошеняе выданне цалкам:

 

Стужка навінаў