Ці адновяць Дзяды гістарычную памяць беларусаў?


Гомельскія грамадскія актывісты на Дзяды адведалі месцы пахаванняў ахвяраў масавых рэпрэсіяў. Удзельнікі ўсклалі кветкі да трох памятных знакаў на месцах пахаванняў.

«Можа нашы бацькі і менш за ўсё павінны як грамадзяне ў тым што тут тварылася, мы просім прабачэння ў гэтых людзей. Калі не хоча дзяржава прасіць прабачэння то мы просім», – кажа арганізатар акцыі Уладзімір Кацора.

Новаму фармату «Дзядоў» – 30 гадоў

З канца 1980-ых у Беларусі на Дзяды ўшаноўваюць не толькі памерлых продкаў, але і ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, змагароў за свабоду краіны: у 1937 годзе ў гэты час адбыліся масавыя расстрэлы прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты.

«Я не хачу каб гэта ізноў паўтарылася. А яно да гэтага ідзе»

«Вельмі крыўдна калі разумееш што ў тыя гады знішчылі ўсё лепшае што магло быць у нашай культуры»,

– упэўненыя ўдзельнікі акцыі.

У гэтыя дні памінаюць продкаў ува ўсёй Беларусі

І не толькі ў Беларусі. Беларускія Дзяды – вельмі архаічны абрад і адна з тых традыцыяў, што сапраўды яднаюць беларусаў і могуць аднавіць гістарычную памяць.

«Я хачу каб мая ўнучатая пляменніца размаўляла нармальнай мовай беларускай а не расейскай. я хачу каб гэта ў школе выкладалі. Чаму гэта не выкладаюць?», – скардзіцца яшчэ адзін удзельнік акцыі Барыс.

У першыя гады незалежнасці Дзяды адзначаліся ў краіне не толькі як сямейнае, але і як дзяржаўнае свята. Цяпер жа ўспамін пра загінулых суайчыннікаў – справа грамадзянскай супольнасці.

Ірына Дарафейчук, «Белсат»

Стужка навінаў