Церцель распавёў дыпламатам ЕЗ і ЗША пра справу Бабарыкі


У Міністэрстве замежных справаў Беларусі 18 чэрвеня прайшла сустрэча з амбасадарамі краін Еўрапейскага звязу і кіраўніком дыпмісіі ЗША, паведамляе БелТА.

На сустрэчы з удзелам старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Іванам Церцелем абмяркоўваліся прапановы ўзаемадзеяння для расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да службовых асобаў «Белгазпрамбанку», у тым ліку патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі.

Reform.by апублікавала на ўмовах ананімнасці апублікавала ўражанні дыпламатаў ад сустрэчы.

Паводле іх, выступ кіраўніка КДК быў пераказам таго, што ён ужо агучыў на дзяржаўным тэлебачанні, і нагадваў справу «Белага легіёну».

Пры гэтым Церцель ставіўся да прысутных працаўнікоў МЗС, міністра Уладзіміра Макея і замежных дыпламатаў даволі жорстка ці нават агрэсіўна. У амбасадараў склалася ўражанне, што іх запрасілі, каб абразіць.

«Ён выглядаў сапраўдным гаспадаром становішча», – дадаў адзін з удзельнікаў сустрэчы.

Як паведамілі польскія дыпламатычныя крыніцы, з якімі гутарыў Belsat.eu, сустрэча была вельмі афіцыйнай. Акрамя Уладзіміра Макея, на ім таксама прысутнічаў Іван Церцель, кіраўнік Камітэту Дзяржаўнага Кантролю Беларусі, які збіраў доказы «злачынстваў» Бабарыка.

Кіраўнік КДК паўтарыў абвінавачванні, раней абвешчаныя па беларускаму тэлебачанню – пра банкаўскія махінацыі, зняцці сродкаў з прыватных рахункаў за мяжой. Беларускі бок развеяў усе абвінавачванні еўрапейскіх дыпламатаў – маўляў, у Еўропе адбываецца тое ж самае. Як падкрэслівае крыніца, дыпламаты з сумам сышлі з сустрэчы.

Нагадаем, Віктар Бабарыка быў затрыманы 18 чэрвеня пасля допыту ў ДФР, адвакаты не маглі да яго патрапіць. Агулам па «справе Белгазпрамбанку» затрыманыя каля 20 чалавек.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў