Цэны на каву дасягнулі найніжэйшага ўзроўню за 2,5 гады


У выніку аслаблення бразільскай валюты ў адносінах да амерыканскага долара і рэкордных збораў упалі цэны на каву – да найніжэйшага ўзроўню за 29 месяцаў.

Пра гэта паведамляе «Bloomberg».

Сёлета вытворчасць кавы ў Бразіліі, якая з’яўляецца найбуйнейшым вытворцам і пастаўшчыком гэтага прадукту ў свеце, дасягне рэкорднага аб’ёму. Павелічэнне продажу павінна знізіць цану кавы на сусветных біржах. Зніжэнне цэнаў можа прынесці выгаду такім вядомым кампаніям, як «Starbucks» і «Nestle».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў