Цэнтральныя праспекты гарадоў Казахстана спешна пераймяноўваюць у гонар Назарбаева


З розных гарадоў Казахстана прыходзяць весткі пра тое, што вуліцам і праспектам даюць імя першага прэзідэнта краіны Нурсултана Назарбаева. Эстафета ўшанавання імя Назарбаева пачалася пасля ўчорашняга перайменавання сталіцы Казахстана гораду Астана ў Нур-султан.

З прапановаю даць цэнтральным вуліцам буйных гарадоў імя Нурсултана Назарбаева ўчора выступіў новы прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў. На гэтую ініцыятыву адразу адгукнуліся восем гарадоў краіны, піша informburo.kz. Першымі пра гатоўнасць ушанаваць імя Назарбаева заявілі ўлады Шымкента – праспект Нурсултана Назарбаева назвалі цэнтральны праспект гораду.

Hавiны
Сталіцу Казахстану перайменавалі ў Нурсултан
2019.03.20 15:54

Праспект Незалежнасці ва Усць-Каменагорску, Цэнтральны праспект Достык в Уральску і праспект першага прэзідэнта в Актаў перайменавалі ў «Праспект Нурсултана Назрабаева». Частка цэнтральнага праспекту горада Актобе, які меў назву праспект Абулхаір хана, таксама атрымае назву ў гонар першага прэзідэнта Казахстану.

У Паўладары імя Назарбаева атрымае праспект Таўелсіздзік. У Атыраў – праспект Каныша Сатпаева. У Карагандзе – аб’яднаныя бульвар Міру і вуліца Тулепава. У Кастанаі – праспект Абая.

Трэба дадаць, што гэта не першыя вуліцы ў гарадах Казахстану, што названыя ў гонар Нурсултана Назарбаева. Першым імя Назарбаева атрымаў праспект Фурманава ў Алматы ў снежні 2017 года. У сталіцы Казахстану імя Назарбаева таксама мае міжнародны аэрапорт.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў