Цэнтр Горадні на дзень ператварыўся ў горад рамёстваў


Майстры адзначаюць Казюкі або дзень святога Казіміра.

«Горад рамёстваў», утвораны з намётаў і сталоў мастакоў і рамеснікаў рознага профілю, расцягнуўся праз усю Савецкую вуліцу. З надвор’ем, праўда, не пашанцавала: ад ранку ішоў мокры снег, які супакоіўся толькі бліжэй абеду.

Гарадзенскія Казюкі, у пэўным сэнсе, памежны фестываль, бо збіраюцца разам тут майстры з Польшчы, Літвы і Беларусі. Мовы гэтых трох краінаў лічацца на фэсце афіцыйнымі – на іх робяцца аб’явы ды прамовы падчас урачыстага адкрыцця.

Сёлета гарадзенцы і госці гораду маглі набыць у рамеснікаў вышыванкі, цёплыя шкарпэткі з поўсці, чорнагліняную кераміку і шмат што іншае. Ахвочыя таксама мелі шанец паспрабаваць сябе ў ролі кавалёў ды павучыцца правільна дзьмуць у традыцыйную свістульку.

Святы Казімір, у гонар якога праводзіцца фэст, быў сынам Ягайлы і памёр у Горадні ў 1484 годзе. За прыкладовае жыццё Каталіцкі касцёл у 1604 вызнаў яго святым. Народная традыцыя зрабіла св. Казіміра ахоўнікам майстроў ды моладзі.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў