Целаахоўнікі перадухілілі «замах» на Лукашэнку і занялі 5-е месца на «Bodyguard-2019»


7-10 верасня ў Кіеве прайшоў 10-ы Чэмпіянат свету па шматбор’і сярод целаахоўнікаў «Bodyguard-2019».

У спаборніцтвах бралі ўдзел 26 камандаў – прадстаўнікі органаў бяспекі, спецслужбаў, праваахоўных органаў ды службаў бяспекі прэзідэнтаў Беларусі, Балгарыі, Грузіі, Іярданіі, Кітаю, Малдовы, Румыніі, Сербіі ды Украіны.

Украінская каманда перадухіляе напад на прэзідэнта.
Фота: facebook.com/president.gov.ua

Паводле легенды спаборніцтваў, сілавікі мелі абараніць прэзідэнта, які прыехаў на шматлюдную падзею. Знаходзячыся ў натоўпе, на кіраўніка краіны напалі некалькі мужчын з дубінкамі і нажом.

Беларуская каманда заняла другое месца па дамедычнай дапамозе і экстранай эвакуацыі, трэцяе – у ахове VIP-персоны на масавай падзеі ды рукапашным баі з нападнікамі. Горшыя вынікі беларусы паказалі на паласе з перашкодамі на аўтамабілі. Не ўсё добра было са стральбой падчас пешага суправаджэння, а таксама не найлепшыя вынікі былі ў пошуках выбухоўкі ў аўтамабілі.

Ахова Уладзіміра Зяленскага перамагла на спаборніцтвах «Bodyguard-2019».
Фота: do.gov.ua

У выніку – пятае месца. Першае месца занялі ўкраінцы.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў