Цела жанчыны знайшлі ў рацэ Сож у Гомлі. Міліцыя шукае родных ці знаёмых


Асоба загінулай жанчыны пакуль невядомая. Цела было знойдзена ў рацэ Сож каля дому №2 па вуліцы Набярэжнай у Гомлі.

Як паведамляецца на сайце гомельскай міліцыі, на выгляд жанчыне 50-55 гадоў, рост 169 сантыметраў, паўнаватага складу, валасы русыя сярэдняй даўжыні.

На жанчыне было надзета чорнае паліто на гузіках, кароткі карычневы пінжак, белы світэр з бліскучымі элементамі, карычневая спадніца да кален, боцікі чорнага колеру і чорныя пальчаткі. На галаве была завязаная зялёная хустка з жоўта-карычневым малюнкам.

Міліцыя просіць паведаміць тых, хто можа штосьці ведаць пра асобу жанчыны па тэлефонах РАУС Цэнтральнага раёну Гомлю +375293406095, +375296089602.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў