Цела Джамаля Хашогжы знайшлі ў калодзежы


Калодзеж знаходзіцца ў саду на тэрыторыі рэзідэнцыі генеральнага консула Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле. Пра гэта ria.ru распавёў кіраўнік турэцкай партыі Vatan («Радзіма») Догу Перынчэк.

Ён спаслаўся на надзейныя крыніцы ў службе бяспекі Стамбула.

Хашогжы працаваў аглядальнікам амерыканскай газеты The Washington Post і з 2017 года жыў у ЗША. Ён знік 2 кастрычніка пасля таго, як увайшоў у будынак генконсульства.

Захад не паверыў уладам Саудаўскай Аравіі, якія спачатку адмаўлялі, аднак пазней заявілі, што апазіцыйны журналіст быў забіты выпадкова падчас бойкі.

Крыніца CNN паведаміла, што сапраўды, літаральна адразу ж пасля ўваходу журналіста ў консульства завязалася бойка, падчас якой у дачыненні да журналіста ўжылі задушлівы прыём, які і стаў прычынай смерці. У Эр-Рыядзе сцвярджаюць, што забойства было выпадковым. Пры гэтым, каб схаваць сляды злачынства, супрацоўнік спецслужбаў Саудаўскай Аравіі пераапрануўся ў падобную вопратку, у якой журналіст прыйшоў у консульства, пакінуў ўстанову і гуляў на Стамбуле. Навошта было ствараць двайніка журналіста, крыніца CNN у Саудаўскай Аравіі каментаваць не стала.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў