«Цар Пуцін, не чапай Беларусь». У Горадні запусцілі дзіцячы флэш-моб за незалежнасць


Гарадзенская журналістка разам з чатырохгадовай дачкой запусцілі флэш-моб, каб абараніць незалежнасць Беларусі.

Як адзначыла журналістка Дар’я Нячай, апошнія дні яна сочыць у Горадні за падзеямі ў Менску онлайн.

«Мая чатырохгадовая дачка папрасіла растлумачыць што адбываецца і хто ўсе гэтыя людзі са сцягамі, выслухала маё «дзіцячае» тлумачэнне і сказала: «Мама, давай я папрашу яго не чапаць нашу краіну!» і папрасіла запісаць відэа», – расказала жанчына.

На запісе дачка Дар’і Нячай просіць «цара Пуціна» не чапаць Беларусь.

«Будзеш мяне слухацца, тады атрымаеш цукерку», – кажа дзяўчынка.

На думку гарадзенскай журналісткі, гэтае відэа магло б стаць пачаткам адпаведнага дзіцячага флэш-мобу па ўсёй Беларусі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў