Цапкала: Лукашэнку трэба пакінуць у гісторыі разам са свінкамі, кароўкамі ды кавунамі


Былы кіраўнік Парку высокіх тэхналогіяў і прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Валер Цапкала прапанаваў пакінуць у гісторыі дзейнага кіраўніка краіны. Пра гэта піша TUT.by.

«Мы павінны проста перавярнуць старонку і пакінуць Лукашэнку там, дзе ён знаходзіцца. А менавіта – у гісторыі, у гэтых традыцыйных сельскіх станаў, у тым, што яму падабаецца: свінкі там, кароўкі, экалагічна чыстае малако. Кавуны ён збірае, па 4 мяшка бульбы ў Крэмль прыносіць. Калі ласка, няхай гэтым займаецца ў адной з рэзідэнцыяў. Хай жыве гэтым, бо відаць жа, што ён робіць гэта з вялізным азартам. А мы павядзем Беларусь наперад – у будучыню», – адказаў Валерый Цапкала.

Hавiны
Парад прэтэндэнтаў, дыскрымінацыя апазіцыі і 2 экзамены для Лукашэнкі. Ці стане выбарчая кампанія падзеяй?
2020.05.27 08:00

Палітык таксама заявіў, што прэзідэнт павінен абірацца не больш чым на 2 тэрміну, бо пасля «чалавек, надзелены такой уладай, паступова губляе сувязь з інтарэсамі і поглядамі астатніх грамадзянаў краіны». Сам ён не з’яўляецца прыхільнікам прэзідэнцкай рэспублікі.

У першыя 100 дзён сваёй працы Валер Цапкала паспрабаваў бы скарыстацца лепшым досведам іншых краін, якія здзейснілі прарыў: у ахове здароўя – Грузіі, у будаўніцтве дарог – Фінляндыі, у архітэктуры – Італіі і г.д.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў