Трывожны альбом: Palina выпусціла новую кружэлку «Кремень-динамит»


PALINA. Фота прадстаўлена рэдакцыі

Спявачка Palina выдала новы альбом «Кремень-динамит», які змяшчае 6 песень на расейскай, беларускай ды французскай мовах. Толькі адна з іх – «Позови погостить» – выдавалася раней у якасці сінглу.

Новы альбом «Кремень-динамит» спрадусавала і запісала сама аўтарка цягам 2020 года.

«Эмацыйна для мяне гэты альбом пра стан, калі ты паламаны, але як ніколі адчуваеш сябе жывым, – распавядае Palina. – Калі дрэнна, але ты адчуваеш, што хопіць сілаў гэта перажыць. Калі мінулыя песні былі сумнымі, дык гэтую складанку я б назвала трывожнымі апавяданнямі».

Пад псеўданімам Palina з 2016 года выступае Паліна Паланейчык, раней вядомая як Паліна Рэспубліка. У 2018-м з новым праектам яна сталася фіналісткаю праекту «X-фактар» ва Украіне. У 2019 годзе выдала дэбютны альбом «Грустные песни».

AA belsat.eu

Стужка навінаў