Трыумфальная арка ў агні. У цэнтры Парыжу з’явіліся барыкады. ШМАТ ФОТА


У Францыі працягваюцца масавыя пратэсты супраць павышэння коштаў на бензін. 24 лістапада мітынгоўцы сабраліся ў цэнтры Парыжу. Непадалёк авеню дэ Шанз-Элізэ актывісты пабудавалі барыкады. У сваю чаргу паліцыя выкарыстала слезацечны газ і зруйнавала частку барыкадаў.

Паводле ацэнак паліцыі, у горадзе на мітынгі сабраліся каля 8000 чалавек, 5000 з іх знаходзяцца ў раёне Елісейскіх палёў.

Пратэстоўцы ў жоўтых камізэльках блакуюць дарогі і нават спрабавалі прарвацца да прэзідэнцкага палаца. Супраць дэманстрантаў быў выкарастаны слезацечны газ. Падчас пратэстаў пацярпелі больш за 200 чалавек.

Фота: LE PARISIEN / ©PHOTOPQR / FORUM
Фота: LE PARISIEN / ©PHOTOPQR / FORUM
Фота: LE PARISIEN / ©PHOTOPQR / FORUM
Фота: LE PARISIEN / ©PHOTOPQR / FORUM
Фота: LE PARISIEN / ©PHOTOPQR / FORUM
Фота: Benoit Tessier / REUTERS / FORUM
Фота: Gonzalo Fuentes / REUTERS / FORUM
Фота: Gonzalo Fuentes / REUTERS / FORUM
Фота: Gonzalo Fuentes / REUTERS / FORUM
Фота: Benoit Tessier / REUTERS / FORUM
Фота: Gonzalo Fuentes / REUTERS / FORUM
Фота: Gonzalo Fuentes / REUTERS / FORUM

 

Фота: Benoit Tessier / REUTERS / FORUM
Фота: Benoit Tessier / REUTERS / FORUM
Фота: Benoit Tessier / REUTERS / FORUM

Масавыя акцыі пратэсту ў Францыі адбываюцца таксама і Ле Мане, Тулузе, Ліможы, Ліёне, Лілі. Пратэсты ўспыхнулі пасля таго, як улады абвесцілі пра намер падняць у наступным годзе падатак на дызельнае паліва і бензін. Такое рашэнне ўрад патлумачыў барацьбой за ахову навакольнага асяроддзя.

СК, belsat.eu

 

Стужка навінаў