Тры вечары на тыдзень: як беларускі прэм’ер пачаў размаўляць па-беларуску


Жонка прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса Жанна распавяла ў інтэрв’ю TUT.by, як у іхнай сям’і пачалі размаўляць па-беларуску.

Жанна Румас адзначыла, што ў сям’і апошнія два гады дзейнічае правіла тры разы на тыдзень па вечарах размаўляць толькі па-беларуску.

Hавiны
Насіць вышыванку і размаўляць па-беларуску. Макей даў парады беларусам
2019.07.05 20:38

«Яшчэ летась, неўзабаве пасля прызначэння, Сяргей прыйшоў дадому і сказаў, што «трэба пачынаць размаўляць па-беларуску». Была нейкая падзея, і ён зразумеў, што не можа хутка і якасна падтрымліваць размову», – заявіла жонка прэм’ер-міністра.

Пры гэтым яна дадала, што ў дзяцінстве Сяргей Румас перамагаў на школьнай раённай алімпіядзе па беларускай мове, а ў яе было трэцяе месца.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў