3 індусы і 2 грузіна хацелі збегчы ў Еўразвяз


22 красавіка на памежным пункце «Будзёнаўка» затрымалі трох жыхароў Індыі і двух грамадзянаў Грузіі.

Яны спрабавалі незаконна перайсці беларуска-літоўскую мяжу. У 600 метрах ад мяжы памежнікі затрымалі машыну «Кіа», за стырном якой сядзеў беларус. Мужчына вёз індусаў у Еўразвяз.

У той жа дзень памежнікі злавілі яшчэ двух нелегалаў. У 500 метрах ад мяжы была знойдзена дзірка ў плоце. Памежнікі пайшлі па следзе і ў 10 метрах ад дзяржаўнай мяжы яны затрымалі двух грамадзянаў Грузіі. Пра гэта затрыманне беларускія памежнікі паведамілі літоўскім калегам.

Цяпер 5 нелегалаў знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання Смаргонскай памежнай групы, перадае ciz.by.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў