Тры гады «хіміі» далі гамельчуку, які здзекаваўся над 90-гадовай маці


Фота: gomel.today

53-гадовы жыхар Гомлю прыгавораны да 3 гадоў абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу за тое, што неаднаразова збіваў і пагражаў забіць сваю 90-гадовую маці.

Сваякі ўжо шмат гадоў не могуць ужыцца ў адной кватэры. Нядбайны сын ужо быў судзімы за здзекі над маці, якая забірала ў яго ключы і не пускала ў сваю двухпакаёвую кватэру.

Падчас апошняй сваркі ён укусіў жанчыну за вуха. Тая патэлефанавала ў хуткую. Лекары выклікалі міліцыю. У выніку мужчына быў прызнаны вінаватым у катаванні (ч.2 арт. 154 Крымінальнага кодэксу), пагрозе забойствам (арт. 186 КК) і прысуджаны да 3 гадоў «хіміі». Таксама ён павінен выплаціць пацярпелай Br 5 млн., паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога суда.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны.

ЮВ, belsat.eu, паводле naviny.by

Стужка навінаў