Тры фільмы, якія паўсталі пры ўдзеле «Белсату», пакажуць на кінафестывалі ў Маскве і Пецярбурзе


Расейскі кінафестываль «Артдокфэст», які распачне працу з 5 снежня і працягнецца да 12 снежня, пакажа ў Маскве і Пецярбурзе 21 карціну, з якіх тры фільмы паўсталі пры ўдзеле «Белсату».

Фестываль «Артдокфэст» пазіцыянуе сябе як міжнародны фестываль сапраўднага дакументальнага кіно. Імпрэза пройдзе з 5 да 12 снежня ў Маскве і Санкт-Пецярбурзе.

Галоўнай падзеяй адкрыцця фэсту стане паказ карціны Аліны Рудніцкай «Школа спакушэння».

На «Артдокфэсце» гледачы змогуць пабачыць стужкі рэжысёраў Андрэя Куцілы «Стрыптыз і вайна», Максіма Шведа «Чыстае мастацтва»і Аляксандра Міхалковіча «Мая бабуля з Марсу». Гэтыя фільмы створаныя пры ўдзеле «Белсату».

Hавiны
«Мутная вада» «Беларусьфільму». Вялікая размова з пераможцамі «Лістапада» Святланай Казлоўскай і Кірылам Галіцкім
2019.11.23 17:16

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў