Тры амерыканскія жаўнеры прыехалі на Данбас, каб ваяваць за Украіну


Пра гэта распавёў камандзір батальёну «Кіеўская Русь» Яўген Лаўроў. Амерыканскія байцы знаходзяцца ў зоне АТА ўжо тыдзень.

Лаўроў заявіў, што яго батальён зʼяўляецца адзіным ва Украіне, дзе служаць замежнікі. Акрамя амерыканцаў, у ім нясуць службу 12 грамадзянаў Грузіі.

Чытайце таксама >>> У Кіеве ўсталююць помнік беларусам, якія загінулі ва Украіне

«У падрыхтоўцы яны нічым не саступаюць украінскім салдатам. Амерыканцы ваявалі ў Афганістане, яны служылі ў арміі ЗША», – распавёў «Грамадскаму ТВ Данбасу» Яўген Лаўроў.

[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=yJnZwoRpU3A”][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў