Труба заляцела ў лабавое шкло аўтамабіля. У Магілёве гуляе моцны вецер


Памаранчавы ўзровень небяспекі прагназавалі 22 сакавіка ў Магілёве. З аднаго боку, сонейка і вясновая цеплыня, а з другога – моцны вецер, парывамі да 20 м/с. Некаторым пашчасціла, а іншым давялося даставаць жалезную трубу з лабавога шкла аўтамабіля.

На вуліцах Магілёва 22 сакавіка аказалася сапраўды небяспечна. Кіроўца аўтамабіля «Фольксваген» ехаў па вуліцы Піянерскай, калі яму ў шкло прыляцела жалезная труба разам з кавалкам нейкага дрэва. Не, гэта не чыйсьці жарт і не помста ворага – дошку прынёс моцны вецер. На месца здарэння выклікалі супрацоўнікаў ДАІ.

Фота: тэлеграм-канал «Дпс Могилев»

Карыстальнікі сацыяльных сетак зафіксавалі і іншыя пашкоджанні: адляцелі фасады на гандлёвым цэнтры «Авеню», на новым корпусе Беларуска-расейскага ўніверсітэту і на адным з карпусоў Магілёўскага ўніверсітэту харчавання.

Фота: тэлеграм-канал «Дпс Могилев»

У іншым выпадку моцны вецер паваліў дрэва роўна на пустое парковачнае месца паміж двума аўтамабілямі. Як кажуць, пашанцавала.

Фота: Святлана Лявіцкая, з суполкі «УКантакце» «МОГИЛЕВ Live»

Моцны вецер у Магілёве захаваецца і на выходных – 23 і 24 сакавіка.

Вольга Васільева belsat.eu

Стужка навінаў