Трохгадовае дзіця правалілася ў люк у Жодзіне. Яго ўратаваў студэнт


Здарэнне адбылося яшчэ 22 траўня, падае «Ex-press.by».

«Гэта было каля 18:00. Па траве бег малы, на выгляд каля 2,5-3 гадоў, яго мама ішла крыху далей. Раптам дзіця знік з яе поля зроку. Як аказалася, малы зваліўся ў адкрыты люк. Жанчына закрычала», – распавёў сведка здарэння Сяргей.

Пасля гэтага да люка адразу пабег адзін з хлопцаў, якія сядзелі на лаве недалёка. Ён скочыў туды ў трохметровую яміну і дастаў малога з дапамогай сяброў.

Паводле відавочцы, дзіцё было ў парадку. Маці адразу забрала яго дахаты. Ці звярталася яна па медычную дапамогу – невядома.

Хлопцам, які скочыў у люк, аказаўся студэнт 4-га курсу Жодзінскага політэхнічнага каледжу, нарадзінец Ашмянаў Артур Кіткевіч.

Ён распавёў, што вяртаўся з сябрамі з трэнавання па футболе і прысеў на лаву адпачыць. У сваім учынку хлопец не бачыць нічога геройскага.

«Я пачуў крык і проста пабег, ні пра што не думаючы, проста адчуваючы, што патрэбная дапамога», – распавёў Артур.

Пасля здарэння люк прыкрылі вечкам і дадаткова дошкай.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў