Трохбаковая кантактная група ў Менску абмяркуе зняцце блакады з падкантрольных «ЛДНР» тэрыторыяў


Трохбаковая кантактная група (ТКГ) па ўрэгуляванню сітуацыю на ўсходзе Украіны на наступным пасяджэнні абмяркуе зняцце эканамічнай блакады з раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей, падкантрольных баевікам. Пра гэта заявіў спецыяльны прадстаўнік АБСЕ ў ТКГ Марцін Сайдзік, піша «Інтэрфакс-Украіна».

Паводле Сайдзіка, прапанова аб зняцці эканамічнай блакады была агучана прадстаўніком Украіны ў ТКГ Леанідам Кучмай і падтрымана дэлегацыяй «ДНР» і «ЛНР».

«Гэта будзе на разглядзе ў эканамічнай падгрупе ў наступны раз», – сказаў Сайдзік у Менску.

Паводле спецпрадстаўніка, зняцце блакады магло б стаць «вялікім прарывам».

Паводле LB.ua, прадстаўнік Расеі ў ТКГ Барыс Грызлоў раней праінфармаваў, што эканамічнай падгрупе ўжо «дадзена даручэнне абмеркаваць пытанне аднаўлення эканамічных сувязяў у выпадку прыняцця Кіевам рашэння аб зняцці эканамічнай блакады Данбасу». Паводле яго, у гэтым пытанні «ДНР» і «ЛНР» прапанавалі канкрэтныя ініцыятывы.

Леанід Кучма ў сваім выступе перад журналістамі не сказаў наўпрост, што гаворка ідзе аб зняцці эканамічнай блакады, аднак адзначыў: «Мы прыехалі з дарожнай мапай ад прэзідэнта Украіны. Былі пасылы такія, што прэзідэнт сапраўды хоча, каб быў мір у тым рэгіёне. З адпаведнымі загадамі я сюды прыехаў… і выказаў усе пажаданні, якія пачуў ад прэзідэнта і якія ведаю сам. Іх проста трэба вырашаць».

  • Сёння ў Менску адбылося першае паседжанне ТКГ пасля абрання прэзідэнтам Украіны Уладзіміра Зяленскага. Раней на гэтым тыдні Зяленскі зрабіў экс-прэзідэнта Леаніда Кучму прадстаўніком Украіны ў Трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе.
Hавiны
Як «гаманец» баевікоў ДНР звязаны з Беларуссю. Новыя факты пра бізнес на вайне
2019.02.11 12:31

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў