Трох «хімікаў» – ініцыятараў калектыўнай скаргі ў пракуратуру раскідалі па розных папраўчых установах

Аўтараў калектыўнага звароту аб парушэнні правоў зняволеных перавялі ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу (ПУАТы) ля Кобрына, у Магілёў і пад Менск. Гэта сталася адразу пасля з’яўлення публікацыі на сайце «Белсату» пра падачу калектыўнай скаргі хімікаў ПУАТу № 21 у Мазыры на кіраўнікоў «хіміі», якія на думку асуджаных, злоўжывалі службовым становішчам, свавольнічалі, кепска ставіліся да сядзельцаў і парушалі іх правы.

Пад скаргай падпісаліся 61 асуджаны з 83, якія адбываюць пакаранне на мазырскай «хіміі».

«Яны нас за людзей не лічаць». Асуджаныя-«хімікі» з Мазыра паскардзіліся ў Генпракуратуру на кіраўніцтва

Яшчэ да з’яўлення публікацыі, адразу пасля адпраўкі калектыўнай скаргі ў Генеральную пракуратуру, супрацоўнікі «хіміі» выклікалі на допыт сядзельцаў і пыталіся ці яны добраахвотна ставілі свае подпісы, а аднаму з ініцыятараў вынеслі парушэнне рэжыму за тое, што ў яго аркуш паперы ляжаў на тумбачцы (па правілах, ён павінны быў быць унутры). Паводле закону, пры наяўнасці трох парушэнняў у асуджанага – «хіміка»– аўтаматычна адбываецца перасуд і ён едзе ў турму.

У дзень адпраўкі калектыўнай скаргі асуджаныя назіралі незвычайную актыўнасць супрацоўнікаў «хіміі»: кіраўнік установы Дзмітрый Дываноўскі, яго намеснікі, бухгалтар, супрацоўнікі папраўчай установы (нават тыя, хто быў у адпачынку) да позняй ночы знаходзіліся ў сваіх кабінетах, працавалі з дакументамі.

Зараз ва ўстанове ўжо другі дзень працуе камісія з Упраўлення дэпартаменту выканання пакарання (УДВП) з Гомля.

Адметна, што на этапе збору подпісаў 15 студзеня бягучага году аналагічная камісія з Гомля ўжо правярала мазырскую «хімію», але ніякіх парушэнняў не знайшла. Асуджаныя наракалі, што праверка была фармальная, супрацоўнікі дэпартаменту запыталіся двух сядзельцаў пра праблемы, тыя адказалі, што іх усё задавальняе. У сваёй калектыўнай скарзе асуджаныя пазначылі, што правяраючыя былі неабектыўныя і сталі на бок кіраўніцтва, таму яна прасілі каб правяралі не супрацоўнікі УДВП з Гомля, а пракурорскія работнікі з Менску.

Катаванні і антысанітарыя. Праваабаронцы падвялі вынікі маніторынгу беларускіх турмаў

Ганна Кавальчук belsat.eu

Hавiны