У Беларусі ўжо тры пацыенты з падазрэннем на каронавірус


Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што ва ўстановах аховы здароўя Беларусі з падазрэннем на каронавірусную інфекцыю знаходзяцца тры пацыенты.

1 сакавіка Мінздароўя паведаміла, што адзін з тэстаў беларускі з Віцебскай вобласці выявіў фрагмент РНК, які «можа належаць» да каронавірусу тыпу 2019-nCoV.

«Беларуска і двое ейных калегаў прыбылі з Італіі. У звязку з тым, што яны былі непрацяглы час у Паўночнай Італіі, іх выклікалі ва ўстанову аховы здароўя. Тут ва ўсіх, хто прыбыў, узялі тэсты і аналізы. Пацыентаў шпіталізавалі ў Віцебскую абласную клінічную інфекцыйную больніцу. Іхны стан здавальняючы, прыкметаў захворвання няма. У калегаў жанчыны тэсты адмоўныя», – гаворыцца ў паведамленні Мінздароўя.

29 лютага Мінздароўя паведаміла, што бацька дзяўчыны студэнта БНТУ з Ірану, у якога выявілі «кітайскі каронавірус», таксама мог ім заразіцца. Ягоныя вынікі тэстаў ведамства назвала «сумнеўнымі».

«На сённяшні момант, ва ўстановах аховы здароўя Беларусі з падазрэннем на каронавірусную інфекцыю знаходзяцца тры пацыенты. Ва ўсіх траіх стан здавальняючы, клінічных праяваў хваробы няма», – паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

ВІДЭА
«Сумнеўны вынік» тэстаў: лекары яшчэ раз правераць на каронавірус бацьку дзяўчыны беларускага «пацыента 0»
2020.02.29 21:39

27 лютага стала вядома пра першы пацверджаны выпадак захворвання каронавірусам у Беларусі. Ён быў выяўлены ў іранскага студэнта, які прыляцеў з Баку 22 лютага.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў