Трэці Форум рэгіёнаў Украіны і Беларусі адбудзецца ў кастрычніку


Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба па тэлефоне паразмаўляў з сваім беларускім калегам Уладзімірам Макеем. Кіраўнікі вонкавапалітычных ведамстваў пацвердзілі гатовасць зладзіць трэці Форум рэгіёнаў у Горадні і вызначылі дату мерапрыемства, паведамляе МЗС Украіны.

Дзмітрый Кулеба выказаў падзяку беларускаму боку за плённую супрацу ў супрацьдзеянні распаўсюду COVID-19. Міністры замежных спраў таксама пацвердзілі гатовасць правесці ІІІ Форум рэгіёнаў Украіны і Беларусі. Мерапрыемства адбудзецца ў кастрычніку 2020 года ў Горадні.

Міністр замежных справаў Украіны таксама запрасіў беларускага калегу з працоўным візітам у Кіеў.

Летась Форум рэгіёнаў адбыўся 3-4 кастрычніка ў Жытоміры. У 2018 годзе першы Форум прымаў Гомель. Традыцыйна Форум рэгіёнаў наведваюць кіраўнікі двух дзяржаваў.

Аб’ектыў
Форум рэгіёнаў у Жытоміры: у адказ Зяленскаму Лукашэнка аджартоўваўся
2019.10.04 22:52

СК belsat.eu

Стужка навінаў