Трэці дзень змагання беларусаў за агучанне праўдзівых вынікаў выбараў. ОНЛАЙН


«Белсат» будзе трымаць вас у курсе падзеяў.

Сёння, 12 жніўня, «Белсат» зноў вядзе спецыяльны жывы эфір. Ад 7 раніцы мы расказваем, што адбываецца ў Беларусі.

01:00 На Прытыцкага АМАП заходзяць у пад’езды. На Малінаўцы АМАП заціснуў людзей у парку Паўлава, страляюць у пратэстоўцаў.

00:54 На Каменнай горцы АМАП затрымлівае людзей у дварах.

00:40 Каменная горка: жорсткія затрыманні, людзі скандуюць «фашысты»

00:35 Каменная горка: гукі стрэлаў

Затрыманні ля станцыі метро Каменная горка ў Менску, Беларусь. 11 жніўня 2020 г.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu / Vot-tak.tv

00:32 На Каменнай горцы працягваюцца затрыманні, частка пратэстоўцаў схавалася ў ГЦ «Алмі», да яго пад’ехалі 2 аўтазакі, ідуць затрыманні. На Каменнай горцы актыўна працягваюць сігналіць аўты.

00:30 ДАІ запытвае дапамога на Плеханава-Ракасоўскага і Ванеева-Ракасоўскага. Кажуць пра напад на аўто.

23:58 Забралі 7 лекараў у аўтазак, напісалі нам чытачы. Мы атрымалі адтуль фотаздымкі, якія зрабіў наш журналіст. Вось, што там адбывалася.

Праспект Дзяржынскага, 11 жніўня.
Фота: Belsat.eu
Праспект Дзяржынскага, 11 жніўня.
Фота: Belsat.eu
Праспект Дзяржынскага, 11 жніўня.
Фота: Belsat.eu
Праспект Дзяржынскага, 11 жніўня.
Фота: Belsat.eu

23:55 З Каменнай горкі ў бок цэнтра праехалі 3 аўтазакі.

23:50 Людзі просяць пакідаць дзверы ў пад’езды адкрытымі, каб туды забягалі пратэстоўцы.

23:30 Юры Дудзь выказаўся пра Беларусь:

«Па мне гэта не асабліва заўважна, але я паважаю сілу. Я разумею, што без моцных хлопцаў і дзяўчат у пагонах не можа існаваць ні адна нармальнаю дзяржава. Але нешта мне падказвае, што вы трэніравалі гэтую сілу і станавіліся суперменамі не для таго, каб калечыць сваіх бяззбройных землякоў. Калі вы робіце гэта па ўласнай волі, мяркую, што вы не правы. Калі вы робіце гэта па загадзе начальства, то на… трэба слаць такое начальства.

Я ні разу не палітэксперт, але нават майго беднага розуму хопіць, каб зразумець: пасля таго, што адбылося за апошнія дні, перспектыва вашага галоўнага начальніка – нянавісць уласнага народа і татальная ізаляцыя ад усіх прагрэсіўных краін. Перспектывы ўсіх, хто аказваў яму падтрымку, прыкладна такія ж. Ці сапраўды з-за не самога сумленнага, не самога прафесійнага і – зараз відавочна – зусім не смелага мужыка варта пазбаўляць сябе будучыні?».

23:10 На пл Бангалор каля 100 чалавек, прыехалі 4 аўтобусы з АМАПам.

23:08 Зачыстка ва Уруччы з боку ГЦ «Спектрум» скончылася. АМАП жорстка па 5 чалавек на 1 затрымліваў і збіваў пратэстоўцаў. З вокнаў дамоў на пр Незалежнасці людзі крычалі «ганьба», пратэстоўцаў мясцовыя жыхары пускаюць у свае кватэры.

22:59 Сілавікі ўварваліся ў краму «Алмі» на Каменнай горцы. Выцягваюць адтуль тых, хто хацеў укрыцца.

Барыкады ля станцыі метро Каменная горка ў Менску, Беларусь. 11 жніўня 2020 г.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu / Vot-tak.tv

22:54 Уручча: святлошумавыя гранаты, 5 аўтобусаў з АМАПам і 1 аўтазак, перадае наш карэспандэнт. Каменная горка гудзіць.

22:53 У Менску ў турме на Акрэсціна адбываюць пакаранне дзве акторкі Свабоднага тэатру Святлана Сугака (10 сутак арышту) і Надзея Бродзкая (13 сутак арышту). Піша РС

22:52 Ва Уручча прыехалі 4 машыны АМАПу. Ідзе зачыстка, АМАПаўцы бягуць са шчытамі, паведамляе наш журналіст.

22:49 На Кунцыўшчану прыехаў АМАП.

АМАП на Кунцаўшчыне. Фота даслалі чытачы Belsat.eu

22:48 Каменную горку зачысцілі ад пратэстоўцаў. Машыны АМАПу ехалі па тратуару, не па дарозе, кажа наш карэспандэнт.

22:44 Дзясяткі людзей заблакаваныя ў краме «Алмі». Тым часам уздоўж вуліцы Прытыцкага пусцілі слезацечны газ, міліцыянты з помпавымі стрэльбамі напагатове, чакаюць, калі людзі пабягуць. Таксама страляюць па машынах, якія паволі едуць ці сігналяць у падтрымку пратэстоўцаў, паведамляе Радыё свабода.

22:42 Каменная горка: АМАП са шчытамі пайшоў па дварах, затрымліваюць людзей!

22:40 З боку Спартыўнай у бок Каменнай горкі едзе вялікая калона аўтазакаў і спецтэхнікі, каля 15 аўтаў. Страляюць святлошумавымі гранамі.

Пратэстоўцы з нацыянальным сцягам на праспекце Прытыцкага (паміж ст. метро Пушкінскай і Спартыўнай) у Менску, Беларусь. 11 жніўня 2020 г.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu / Vot-tak.tv

22:38 У фатографа “Белсату” трапіла гумовая куля. З фатографам усё добра.

22:35 ДАІ перакрыла рух па Прытыцкага ад Каменнай горкі ў бок цэнтру, падае Onliner.

22:33 У мяне так бамбіць быццам бы я ў Данецку сяджу, піша відавочца, які знаходзіцца на Каменнай Горцы.

22:32 На Каменнай горцы будуюць барыкаду, падае радыё «Свабода».

Барыкады ля станцыі метро Каменная горка ў Менску, Беларусь. 11 жніўня 2020 г.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu / Vot-tak.tv

22:31 Светлашумавыя гранаты на Каменнай горцы! Перакрываюць дарогу! Скандуюць «Сыходзь»!

22:30 Дэманстранты разабралі тратуар і шпурляюць плітку ў аўтазак на Каменнай Горцы – «Наша Ніва».

22:25 Каля метро «Каменная горка» да 1 тыс. чалавек, гучаць выбухі. Ва Уруччы каля ГЦ «Спектрум» людзі скандуюць «Жыве Беларусь», АМАПу няма.

22:23 У раёне метро «Каменная горка», па вул. Прытыцкага мясцовыя жыхары адчыняюць пад’езды і трымаюць дзверы адкрытымі, каб людзі змаглі схавацца ад АМАПу, паведамляе наш журналіст.

Затрыманні ля станцыі метро Каменная горка ў Менску, Беларусь. 11 жніўня 2020 г.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu / Vot-tak.tv

22:20 Насупраць універсама «Палессе» 300 чалавек. 7 хвілін АМАП разганяў і затрымліваў людзей. Відавочца кажа, што людзей грузілі ў аўтобус і там збівалі. На паркоўцы насупраць універсаму Палессе АМАП разбівае аўто.

22:16 Па пр-це Ракасоўскага едуць хуткі ў бок «Палесся».

22:15 Людзі невялікімі групамі па 10-15 чалавек ідуць ад метро «Спартыўная» у бок Каменнай горкі.

21:08 МЗС Беларусі выказалася наконт ацэнкі з Еўропы нашых выбараў. Пачытайце.

22:05 У Бабруйску каля 20.30 зачысцілі плошчу Леніна пад кіраўніцтвам намесніка начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Андрэя Малахава, людзей было вельмі мала, але іх усё роўна білі і закідвалі ў аўтазакі, перадае нашая крыніца.

22:03 У ваколіцах пр-ту Пушкіна, таксама ў дварах, ляжаць каробкі з вадою і бінтамі, падае наш карэспандэнт.

22:00 У Серабранцы 300 чалавек актыўна пратэстуюць, побач з імі 3 аўтобусы з АМАПам, падае наш карэспандэнт.

Менск, Беларусь. 11 жніўня 2020 г.
Фота: Света Фар / Vot-tak.tv / Belsat.eu

21:59 На Ракасоўскага (ад “Гіпа” да “Палесся”) АМАП выломвае дзверы пад’ездаў, дзе хаваюцца людзі, падае радыё «Свабода».

21:57 Каля ГЦ «Спектр» (Уручча) скандуюць «Верым, можам, пераможам». Пакуль АМАПу няма, паведамляе карэспандэнт «Белсату».

21:55 Ужо содні няма ніякай інфармацыі пра галоўнага рэдактара “НН” Ягора Марціновіча. Учора ён даслаў у рэдакцыю СМС з паведамленнем SOS, што вызначае, што ён у небяспецы.

21:53 Інфармацыя ад чытача: міліцыянты спыняюць людзей і правяраюць на якія Telegram-каналы яны падпісаныя.

Пратэсты ў Менску, Беларусь. 11 жніўня 2020 г.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu / Vot-tak.tv

21:51 Людзі заблакавалі праспект Ракасоўскага каля дома № 26, выйшаўшы на праезную частку на пешаходным пераходзе. Аўтамабілі сігналяць. З корку на газон выехалі дзве міліцэйскія машыны, развярнуліся на газоне і з’ехалі ў іншы бок, паведамляе Радыё Свабода.

21:49 Каменная горка, зноўку страляюць.

21:40 На Каменнай горцы фаеры, людзі выходзяць на дарогу. Фота: NEXTA Life

21:38 У ваколіцах метро «Спартыўная» міліцыя ходзіць невялікімі групамі па дварах.

21:35 На Уручча каля ГЦ «Спектр» каля 1 тыс чалавек, перадае наш карэспандэнт.

21:34 На Д. Марцынкевіча, каля метро «Спартыўная» – каля дзясятак аўтазакаў і аўтобусы з АМАПам.

21:32 Выбухі каля метро «Каменная горка». Ужываюць святлошумавыя гранаты. На Каменнай горцы, каля супермаркета «Алмі» каля 150 чалавек.

Барыкады ля станцыі метро Каменная горка ў Менску, Беларусь. 11 жніўня 2020 г.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu / Vot-tak.tv

21:30 У фатографа TUT.BY Вадзіма Заміроўскага сарвалі бэйдж і таксама забралі флэшку. Флэшкі з працоўнымі матэрыяламі таксама забралі ў фатографаў TUT.BY Дар’і Буракінай, Associated Press Сяргея Грыца (пашкоджаная камера) і «Нашай Нiвы» Надзеі Бужан. Каля французскай амбасады затрымалі карэспандэнтаў Onliner.by Улада Барысевіча і аператара, які быў з ім, перадае Радыё Свабода.

21:25 У Менску затрымалі грамадзяніна Польшчы, Роланда Хуббарда. Ён гуляў па горадзе, фатаграфаваў прыкладна гадзіну таму. Пра гэта нам паведаміла ягоная дзяўчына.

21:20 У дварах каля ГЦ «Рыга» мясцовыя жыхары на лаўках пакідаюць бінты і антысептыкі.

21:12 Міліцыянты напалі на аператара TUT.BY Усевалада Зарубіна, падае БАЖ. Ударылі па назе, пашкодзілі камеру, забралі флэш-карту. Фоткарэспандэнту Associated Press Сяргею Грыцу разбілі камеру каля м Пушкінская, падае БАЖ.

21:09 На Каменнай Горцы людзі з нацыянальнымі сцягамі, кіроўцы актыўна сігналяць, перадае наш карэспандэнт.

Чытач Belsat.eu даслаў фота таго, што сабраў сёння на вуліцах Менска пасля пратэстаў 10 жніўня 2020 года.

21:07 У Горадні затрыманы журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч разам з жонкай. Пры затрыманні Руслана моцна збілі.

21:06 Прытыцкага, 25 – заблакаваны рух на выезд з гораду, паведамляе відавочца.

21:05 Людзі, якія былі каля метро «Пушкінская», перайшлі на пляцоўку каля супермаркету «Віталюр».

Пратэстоўцы ля ст. метро Спартыўная ў Менску, Беларусь. 11 жніўня 2020 г.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu / Vot-tak.tv

21:04 Каля ГЦ «Рыга» дзяжураць 6 медыкаў-валанцёраў, пераважна дзяўчыны.

21:03 Пушкінская: АМАП адагнаў практычна ўсіх людзей ад вайскоўцаў, каб не размаўлялі з імі.

Да амбасады Беларусі ў Вільні прынеслі кветкі і знічы. 11 жніўня.
Фота: Ганна Русінава / Belsat.eu
Да амбасады Беларусі ў Вільні прынеслі кветкі і знічы. 11 жніўня.
Фота: Ганна Русінава / Belsat.eu

21:02 Затрыманні на скрыжаванні вуліц Бяды і Сурганава.

21:00 У Серабранцы на праспекце Ракасоўскага каля ГЦ «Палессе» стаіць аўтамабільны рух, перадае відавочца.

20:59 Шчэмяць матацыклістаў на Гарадскім валу ў бок праспекту Незалежнасці, перадае відавочца.

20:56 Пушкінская: унутраныя войскі далучыліся да зачысткі, ловяць пратэстоўцаў.

20:54 Пушкінская: на вачах нашага карэспандэнта затрымалі некалькіх падлеткаў, АМАП б’е па аўтах, кіроўцы якіх сігналяць на знак салідарнасці.

20:52 Пушкінская: АМАП ловіць людзей, наўпрост цяпер збівае чалавека нагамі, які ляжыць на зямлі, крычаць «ідзі дамоў».

20:50 Пушкінская: АМАП б’е людзей, якія стаялі перад вайскоўцамі! Дзейнічаюць вельмі жорстка. АМАП разганяе людзей на Пушкінскай, у тым ліку журналістаў, вырываюць дакументы з рук. Толькі што аднаго фатографа адпіхнулі нагой. Затрымлівае менавіта АМАП, унутраныя войскі пакуль стаяць на месцы.

20:46 Каля «Рыгі» кіроўцы сігналяць апошнія 20 хвілінаў

Менск, Беларусь. 11 жніўня 2020 г.
Фота: Света Фар / Vot-tak.tv / Belsat.eu

20:45 Пачаліся затрыманні ў раёне метро «Пушкінская».

20:39 АМАП каля гандлёвага цэнтру «Рыга», выйшлі з аўтобуса, стаяць перад уваходам у ГЦ.

20:37 Каля метро «Пушкінская» людзі спрабуюць размаўляць з вайскоўцамі. Па пр. Пушкіна ад цэнтру паехалі 1 аўтобус і 3 мікрааўтобусы з АМАПам.

20:35 Каля метро «Спартыўная» міліцэйскія машыны з калючым дротам.

20:33 Пушкінская цяпер.

Фота даслалі чытачы Belsat.eu
Фота даслалі чытачы Belsat.eu

20:30 За судом на метро «Спартыўная» – болей за 10 аўтазакаў у засадзе. АМАП рыхтуецца. Паведамляе NEXTA.

20:20 Затрымалі «Белсатаўцаў» Паўла Патапава і Івана Мураўёва. Ехалі ў машыне і здымалі на тэлефоны. ДАІшнікі спынілі, прагледзелі галерэю ў тэлефонах, яна ім не спадабалася і іх затрымалі. Куды павезлі – невядома. Таксама спынілі супрацоўнікі ДАІ Вольгу Данішэвіч на вуліцы Ціміразева. Штрафуюць за сігнал.

20:18 Асобныя затрыманні ў Грушаўцы, АМАП прыехаў у Серабранку, паведамляе NEXTA Live.

Каля «Рыгі» некалькі дзясяткаў чалавек. Вельмі актыўна сігналяць машыны, паведамляюць нашыя карэспандэнты.

Перад байцамі ўнутраных войскаў на Пушкінскай некаторыя людзі сталі на калені, запытваюць вайскоўцаў, колькі ім заплацілі, угаворваюць не чыніць гвалт, таксама перадае наш карэспандэнт.

Сілавікі ў раёне ст. метро Пушкінская. Менск, Беларусь. 11 жніўня 2020 года.
Фота: Валерый Шарыфулін / TASS / Forum

20:00 У Берасці на Савецкай затрыманні. Чытачы паведамляюць нам, што каля 10 АМАПаўцаў мэтанакіравана кінуліся на карэспандэнта TUT.BY Станіслава Каршунова і жорстка затрымалі яго.

19:57 У цэнтры Берасця сутычкі пратэстоўцаў з АМАПам!

19:48 Удзень былі заўважныя снайперы на даху ЦІП на Акрэсціна, паведамляе Telegram-канал «Мотолько помоги».

Да «Рыгі» пад’ехаў мікрааўтобус з АМАПам, паведамляе карэспандэнт «Белсату».

19:35 Вайсковая тэхніка каля метро «Спартыўная», падае TUT.BY. На Пушкінскай унутраныя войскі заклікаюць людзей разысціся. Паводле ацэнак карэспандэнта «Белсат» у гэты момант там каля 500 чалавек. Пушкінская: унутраныя войскі б’юць дубінкамі па шчытах! Кажуць: «Вытесняем», блакуюць выхады з метро.

19:30 Вераніка Цапкала звярнулася да Святланы Ціханоўскай.

19:25 У Берасці ў дварах жылых дамоў каля бульвару Касманаўтаў стаяць машыны з вайскоўцамі.

19:23 У раёне Пушкінскай актыўна сігналяць кіроўцы. Некаторы пратэстоўцы ўскладаюць кветкі туды, дзе ўчора быў забіты мітынговец. Затрыманняў няма.

19:22 Каля ўніверсаму «Рыга» спакойна, кажа карэспандэнт «Белсат». Сілавікоў няма, пратэстоўцаў таксама. Гандлёвы цэнтр сёння працуе да 21:00 (па тэхнічных прычынах). Далей па вул. Сурганава ў раёне пл. Бангалор актыўна сігналяць кіроўцы.

19:20 Па БТ паказалі «удзельнікаў» беспарадкаў, якія прызнаюць сваю віну і кажуць, што на плошчу іх заклікалі праз «Тэлеграм». Паводле вядоўцаў, вінаваты блогер NEXTA. У сюжэце шмат пра тое, што з барыкадаў пачынаўся Майдан.

19:18 У раёне гасцініцы «Юбілейная» сілавікі выбарачна правяраюць дакументы, паведамляе TUT.BY.

19:17 На Пушкінскай пакуль спакойна. Частка пратэстоўцаў трымае кветкі ў руках, паведамляе наш карэспандэнт.

19:15 У раёне метро «Каменная горка» чуваць гукі выбухаў. Аўтамабілісты актыўна сігналяць, перадаюць нашыя карэспандэнты.

Затрыманні на акцыі памяці па загінулым у сутыкненні з супрацоўнікамі праваахоўных органаў падчас акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Менск, Беларусь. 11 жніўня 2020 г. 11 жніўня 2020 г.
Фота: Валерый Шарыфулін / TASS / Forum

19:10 МЗС Польшчы, Літвы і Украіны выступілі з прапановай пасярэдніцтва ў дыялогу паміж афіцыйным Менскам і грамадствам. Заява размешчаная на сайце МЗС Польшчы.

Людзі трымаюць нацыянальныя сцягі на месцы гібелі чалавека, забітага ў сутыкненні з супрацоўнікамі праваахоўных органаў падчас акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Менск, Белаурсь. 11 жніўня 2020 г.
Фота: Валерый Шарыфулін / TASS / Forum

18:56 У Вільні праходзіць акцыя падтрымкі беларусаў.

У Вільні падтрымліваюць беларусаў.
Фота: Ганна Русінава / Belsat.eu

18:55 Сярод пратэстоўцаў распаўсюджваюцца чуткі, што вайскоўцам сёння выдалі баявыя кулі. Інфармацыя не пацверджаная!

18:54 У раёне метро «Пушкінская» некалькі сотняў чалавек.

18:51 Каля Адміністрацыі прэзідэнта на вул. К. Маркса дзясяткі машын спецтэхнікі, у тым ліку вайсковыя.

18:48 Каля Палацу Рэспублікі ў Менску заўважаная хуткая дапамога, якой кіруюць людзі ў масках, падае радыё «Свабода».

Хуткая дапамога, якой кіруюць людзі ў чорных балаклавах.
Фота: радыё «Свабода»

18:40 На выхадах са ст. м. “Пушкінская” стаяць байцы ўнутраных войскаў у поўнай баявой амуніцыі. Прапускаюць асобных мінакоў. Аўтамабільны рух пакуль не заблакаваны, машыны сігналяць, паведамляе карэспандэнт «Белсата».

На Пушкінскай ідуць затрыманні. На вачах карэспандэнта “Белсата” быў затрыманы раварыст. Крамы ў раёне метро “Пушкінская” зачыненыя па тэхнічных прычынах. Міліцыянт тлумачыць менчукам, што праводзяць «мерапрыемствы для бяспекі людзей».

18:30 Каля адміністрацыі прэзідэнта скапленне тэхнікі. Фота: “Чай з малінавым варэннем”.

Адміністрацыя прэзідэнта. 11 жніўня.
Фота: Чай з малінавым варэннем

18:25 Плошча Незалежнасці цалкам блакаваная, каля яе карэспандэнт «Белсата» налічыў 30 аўтобусаў АМАПу. Праход на праспект Незалежнасці закрыты, перакрытыя таксама вуліцы ў раёне чыгуначнага вакзалу, у прыватнасці вул. Бабруйская.

18:21 Каля электратэхнічнага завода на вуліцы Казлова стаіць сіні пасажырскі аўтобус МАЗ з надпісам «Служебный». Унутры міліцэйскія шчыты.

18:20 Журналісты Аліна Скрабунова, Аляксандр Сідарэўскі (Магілёў) магчыма затрыманыя, прыйшла “трывожная” смс.

18:15 Журналіст “Белсату” Стас Івашкевіч атрымаў 30 базавых велічыняў штрафу. Сёння мусяць выпусцілі. Паводле адваката, яго збівалі.

18:10 У Горадні затрыманы і збіты журналіст і музыкант Алесь Дзянісаў. Яго прывезлі ў Кастрычніцкі РАУС. Разбіты твар, пашкоджаная нага. Збіты ўчора журналіст Ян Роман звярнуўся ў лякарню. Акрамя выбітых зубоў у яго зламаны нос і костка твару. Каля вока – агромністая гематома. Паведамляе БАЖ.

17:54 У Менск прывезлі вось такую тэхніку.

17:40 Наш карэспандэнт: У двор на праспекце Машэрава міліцыя і жаўнеры ўнутраных войскаў прыцягнулі вайсковую машыну на базе танка Т-64. Спераду коўш, які могуць прымяняць для расчысткі барыкадаў.

Эфір дасяжны і па спадарожніку. Абяцаем паказаць усё самае важнае.

belsat.eu

Стужка навінаў