Трэці атрутнік Скрыпаляў заставаўся некаторы час у Вялікай Брытаніі

Трэці падазраваны ў атручванні экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі пасля нападу ў сакавіку 2018 года на некаторы час застаўся ў Вялікай Брытаніі, паведамляе газета The Telegraph. Паводле звестак выдання, размова вядзецца пра расейскага афіцэра ваеннай выведкі, які прыбыў на тэрыторыю Брытаніі пад выдуманым імем Сяргей Фядотаў. Пасля нападу ён павінен быў вярнуцца ў Маскву, але ў апошні момант адмяніў рэгістрацыю на рэйс.