Трэнер зборнай Беларусі Ігар Крывушэнка назваў «неадэкватным» пакаранне хлопцу, які выбег на поле з БЧБ-сцягам


Трэнер футбольнай зборнай Беларусі Ігар Крывушэнка пракаментаваў учынак заўзятара Аляксандра Вянгерскага, які 28 верасня падчас матчу БАТЭ-«Арсенал» у Барысаве выбег на поле з бел-чырвона-белым сцягам.

«У чалавека, напэўна, было жаданне неяк самасцвердзіцца, здзейсніць нейкі ўчынак на вачах вялікай колькасці людзей. Ён гэта зрабіў. Як гаворыцца, гэта справа кожнага. Адзінае, можа трошкі неадэкватнае пакаранне было», – заявіў Крывушэнка на прэс-канферэнцыі.

Нагадаем, 29 верасня суд Барысаўскага раёну асудзіў Аляксандра Вянгерскага на 10 содняў адміністрацыйнага арышту за «дробнае хуліганства» і «непадпарадкаванне законнаму патрабаванне службовай асобы».

На судзе хлопец распавёў, што пасля затрымання яго ставілі на калені супрацоўнікі АМАПу і білі па нырках.

Сення стала вядома, што Вянгерскі абвесціў галадоўку ў знак салідарнасці са зняволенымі, якія зараз знаходзяцца за кратамі.

 

ІІ, belsat.eu, паводле abff.by

Стужка навінаў