Трэнер узгадаў Навальнага падчас матчу – больш ён не будзе каментаваць ЧС-2018


Былы трэнер зборнай Расеі па футболе Леанід Слуцкі спыніў супрацу з расейскім «Першым каналам» у якасці каментатара матчаў чэмпіянату свету па футболе.

Пра гэта ён заявіў напрыканцы трансляцыі гульні паміж зборнымі Расеі і Егіпта (3: 1).

Каментуючы матч Нямеччыны і Мексікі Слуцкі ўзгадаў расейскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.

Кароткі дыялог каментатараў ужо стаў мемам.

Паводле «Першага каналу», Леанід Слуцкі меў падпісаны кантракт на каментаванне толькі 4 матчаў.

Таксама вядома, што Слуцкі вяртаецца да трэнерскай працы ў галандскім «Vitesse», які ён узначаліў сёлета ў сакавіку.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў