«Трэба звярнуцца да лекара». Менчукі пракаментавалі заяву Рашэтнікава


Менчукі пра заяву Рашэтнікава

Жыхары сталіцы выказаліся пра скандальную заяву дырэктара Расейскага інстытуту стратэгічных даследаванняў Леаніда Рашэтнікава.

Некалькі дзён таму ён заявіў, што беларускай мове ўсяго 90 гадоў, а сама Беларусь зʼяўляецца «гістарычнай часткай вялікай Расеі».

Вось што на гэта адказаў мінак, якога сустрэў карэспандэнт «Белсату»:

«Такому чалавеку я прапанаваў бы да лекара звярнуцца, вось і ўсё! Гэта хвароба ўжо, шавінізм завецца».

Іншы параіў Рашэтнікаву вучыць гісторыю:

«Перад тым, як нешта казаць, паглядзіце падручнікі, зробленыя не пры СССР, а сённяшнія».

Было і такое меркаванне:

«Беларуская мова была заўсёды. А тыя, хто тут жывуць, абавязкова павінныя яе ведаць. І тыя, хто сюды прыехаў, няхай ведаюць нашую родную беларускую мову».

Больш у відэа вышэй.

Чытайце таксама >>> МЗС выклікаў расейскага пасланніка з-за выказванняў Рашэтнікава

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў