«Трэба змагацца. А як інакш выказаць сваё незадавальненне?»: менчукі аб пратэстах супраць дэкрэту № 3


25 сакавіка на Дзень Волі ў Менску запланаваная агульнанацыянальная дэманстрацыя і гэтак званы «народны сход», які, паводле Міколы Статкевіча, вырашыць «што трэба зрабіць, каб вярнуць скрадзенае права на нармальнае жыццё». Але да гэтага па ўсёй краіне адбудзецца шэраг акцыяў.

Менчукі распавядаюць, як ставяцца да пратэстаў супраць дэкрэту аб дармаедах, які супярэчыць Канстытуцыі.

«Я не буду ўдзельнічаць, я працую», – кажа маладзён.

«Трэба ісці, але я не думаю, што гэта нешта вырашыць», – выказваецца жанчына.

«Я не пайду, але людзі маюць права выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю», – кажа жанчына.

Шмат хто кажа, што не гатовы ісці, але за свае правы трэба бароцца.

«Вельмі правільна, што людзі пачалі супраціўляцца», – кажа маладая дзяўчына.

Больш меркаванняў у відэа.

У сакавіку ў Беларусі пройдзе больш за дзесяць акцыяў пратэсту супраць «падатку на дармаедства».

Найбліжэйшая акцыя пройдзе 5 сакавіка ў Берасці.

Расклад па іншых гарадах Беларусі можна знайсці па спасылцы.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў