«Трэба вызваліць з турмы Ціханоўскага і пасадзіць туды Ярмошыну». Што казалі на мітынгу за Ціханоўскую ў Рагачове. ВІДЭА, ФОТА


Каля 1 тыс. людзей прыйшлі на агітацыйны мітынг за кандыдатку ў прэзідэнты ў Рагачове, што на Гомельшчыне. Пікет упершыню з пачатку выбарчай кампаніі праходзіў пры ўзмоцненай ахове міліцыі, з металашукальнікамі, даглядам рэчаў і агароджай па перыметры.

Па дарозе, на трасе ля Жлобіна і ў самім Рагачове мікрааўтобус, на якім ехала каманды Святланы Ціханоўскай, два разы спынілі супрацоўнікі ДАІ, правяралі дакументы і аглядалі транспарт.

Сам агітпікет праходзіў у атмасферы драйву, кожны выступ горача вітаўся прысутнымі воклічамі і плясканнем, было шмат нацыянальных сцягоў і самаробных плакатаў.

Пікет у падтрыманне Святланы Ціханоўскай у Рагачове. Фота: «Белсат»
Пікет у падтрыманне Святланы Ціханоўскай у Рагачове. Фота: «Белсат»
Пікет у падтрыманне Святланы Ціханоўскай у Рагачове. Фота: «Белсат»
Пікет у падтрыманне Святланы Ціханоўскай у Рагачове. Фота: «Белсат»
Пікет у падтрыманне Святланы Ціханоўскай у Рагачове. Фота: «Белсат»
Пікет у падтрыманне Святланы Ціханоўскай у Рагачове. Фота: «Белсат»
Пікет у падтрыманне Святланы Ціханоўскай у Рагачове. Фота: «Белсат»
Пікет у падтрыманне Святланы Ціханоўскай у Рагачове. Фота: «Белсат»

Дзяніс Дашкевіч, працаўнік аддзелу ідэалогіі ў вольны мікрафон абвінаваціў уладу, што менавіта яна сваім бяздзеяннем вывела на агітпікет столькі жыхароў.

«Я тут не таму што я супраць Лукашэнкі, ці за Святлану Ціханоўскую, – звярнуўся да мясцовай улады сп. Дашкевіч. – Я з 2017 года абіваў вашыя парогі, прапаноўваў свае праекты па развіцці нашага рэгіёну, вы адфутбольвалі, і не толькі мяне, вы ігнаравалі інтарэсы людзей і праблемы нашага гораду. Не здзіўляйцеся чаму тут так багата людзей, гэта – вынік вашага бяздзеяння. Мы хочам рэформаў, пераменаў, мы хочам каб вы нас паважалі. Мы не хочам Майдану, мы не хочам рэвалюцыі і крыві, мы хочам пе- ра мен».

Сталая жанчына, пенсіянерка з інваліднасцю другой групы Галіна сказала, што яна ўжо вар’яцее ад таго што адбываецца падчас выбарчай кампаніі, а па начох вядзе няспынныя дыялогі з Лукашэнкам.

«Хачу звярнуцца да ўсіх мацярэй, – эмацыйна сказала жанчына. – Радзіма цяпер кліча нас абараніць нашых дзяцей. На нашых дзяцей нацкоўваюць нашых жа дзяцей – беларусаў на беларусаў. Адзін варвар імкнецца знішчыць людзей. Няўжо ён не бачыць, што ён ужо не здольны, што ў яго ўзросце ўжо няма галавы. Чаму яго дзеці павінны жыць, а мае пакутуюць, хай бы яго дзеці працавалі за 300 рублёў як рабы – як мае працуюць. Каму патрэбны Майдан? Яму трэба Майдан, ён яго сам стварае, толькі ён пра яго кажа, гэта ён вывеў сотні, тысячы людзей на плошчы. І тую самую Ціханоўскую, якая смажыла катлеты, ён яе прымусіў кінуць патэльню і прыйсці сюды».

Прамову пенсіянеркі горача сустрэлі прысутныя на мітынгу воклічамі «Малайчына» у яе адрас і «Ганьба» у адрас Лукашэнкі.

Шмат гучала ў выступах давераных асобаў, актывістаў і жыхароў Рагачова пра палітвязняў, якія з’явіліся ў Беларусі падчас выбарчай кампаніі. Прысутныя заклікалі ўладу неадкладна вызваліць усіх зняволеных па палітычных матывах.

https://www.facebook.com/BELSAT.TV/videos/3156956241064117/

1 жніўня каманда з Гомля кандыдаткі Святланы Ціханоўскай наведае Чачэрск, а 2 жніўня Петрыкаў. Другая каманда кандыдаткі з Мазыра правядзе мітынг на выходных у сваім горадзе і суседніх Калінкавічах.

Ужо адбыліся пікеты ў Буда – Кашалёве, Добрушы, Хойніках, Ветке, Рэчыцы, Светлагорску.

Hавiны
«Лукашэнка, сыходзь»: як прайшоў пікет на падтрыманне Ціханоўскай у Рудабелцы. ФОТА, ВІДЭА
2020.07.31 12:32

ЛР belsat.eu

Стужка навінаў