«Трэба дзейнічаць». Беларусы стварылі мапу для медыкаў і валанцёраў «спасём.бел»


Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Валанцёры могуць адзначыць сябе на мапе, а медыкі стварыць запыт на неабходную ім дапамогу. Спасём.бел – гэта чарговы праект ад стваральнікаў мапы самаізаляцыі «Ядома.бел».

Падзеі ў Беларусі развіваюцца імкліва і шмат людзей абʼядноўваюцца, каб дапамагчы медыкам у няпростай сітуацыі. Зʼяўляюцца краудфандынг-кампаніі, тэлеграм-каналы і іншыя ініцыятывы. Дызайнер Сяргей Пехцераў і праграміст Антон Турко прыдумалі яшчэ адзін спосаб, каб дапамагчы. Хлопцы спадзяюцца, што іх мапа «спасём.бел» будзе карыснай для беларусаў.

«Я падумаў, што было б нядрэнна мець на адкрытым доступе кантакты людзей, якія гатовыя дапамагчы. Так можна арганізаваць дастаўку прадуктаў пажылым людзям або гатаванне абедаў медыкам. Самі медыкі могуць рабіць запыты на мапе. І пазначаць, што ім трэба: маскі, ежа, грошы, жыллё і г.д.», – кажа адзін са стваральнікаў мапы Сяргей Пехцераў.

Каб вашыя дадзеныя трапілі на мапу, трэба адказаць на некалькі пытанняў тэлеграм-бота

Каб вашыя дадзеныя трапілі на мапу, трэба адказаць на некалькі пытанняў тэлеграм-бота. Карыстальнік можа выбраць адну з катэгорый: дастаўка, харчаванне, грашовая дапамога, інфармаванне ці жыллё.

Hавiны
«Приюти героя». Беларусы даюць бясплатнае жытло медыкам на час эпідэміі
2020.04.04 12:51

Вольга Васільева belsat.eu

Стужка навінаў