Траціна тых, хто прыняў удзел у перапісе насельніцтва, зрабіла гэта праз інтэрнэт


Па стане на раніцу 11 кастрычніка ў Беларусі ў перапісе насельніцтва прынялі ўдзел ажно 2 мільёны 295 тысячаў асобаў. Адметна, што праз інтэрнэт у перапісе прынялі ўдзел 866 тысячаў грамадзянаў нашай краіны. Гэтыя звесткі агучвае Белстат.

Колькасць людзей, якія перапісваліся праз інтэрнэт.
Фота: belstat

Найбольш актыўна прымаюць удзел у перапісе жыхары Менску і Меншчыны. Меней за ўсё асобаў перапісаліся на Магілёўшчыне і Віцебшчыне

Онлайн-перапіс працягнецца да 18 кастрычніка. Пасля чаго з 21 кастрычніка перапісчыкі пачнуць хадзіць па кватэрах беларусаў. Завершыцца падзея 30 кастрычніка.

Hавiны
«Ці хочаце вы з’ехаць з Беларусі? А чаму?» Як я праходзіла перапіс з-за мяжы
2019.10.05 17:50

СК belsat.eu

Стужка навінаў