Траціна былых і траціна жанчын: каго хоча бачыць Лукашэнка ў парламенце?


Лукашэнка расказаў Андрэйчанку, што пры жанчынах «дзядзькі не дураць там, не скачуць, не бегаюць».
Фота: president.gov.by

Кіраўнік Беларусі 16 верасня на сустрэчы са старшынём Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам расказаў, якім бачыць будучы склад парламенту.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў будучы парламент павінны прыйсці людзі лепшыя за тых, хто там ёсць зараз, каб было развіццё. На яго думку, у Палаце прадстаўнікоў павінны быць усе: ад моладзі да сталых людзей. У тым ліку, прадстаўнікі прафсаюзаў і грамадскіх арганізацыяў, паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы.

Ён паабяцаў «прасоўваць і падтрымліваць» маладых дэпутатаў. Але «галоўнае, каб было стабільна і ва ўладу, у парламент, прыйшлі разумныя, нармальныя людзі, якія будуць не разбураць, а ствараць», адзначыў Лукашэнка.

Аб’ектыў
Статкевіч наведаў пікет Тамары Зайцавай у Калінкавічах. Яна тлумачыць, чаму ідзе на выбары
2019.09.14 22:28

Кіраўнік Беларусі таксама папрасіў «не пакідаць на волю лёсу» дэпутатаў, якія завяршаюць сваю працу ў парламенце, і «працаўладкоўваць у залежнасці ад жадання працаваць і прафесіяналізму». Разам з тым ён падкрэсліў, што каля 30-35% цяперашняга складу Палаты прадстаўнікоў зноў павінны пазмагацца за дэпутацкі мандат.

Таксама траціну мусяць скласці жанчыны, бо тады «дзядзькі не дураць там, не скачуць, не бегаюць – сорамна перад жанчынамі».

Hавiны
Лукашэнку «ужо вельмі весела» на выбарах
2019.09.12 12:20

Апроч таго, Лукашэнка адзначыў, што сапраўдныя апазіцыйныя партыі «павінны вылучаць сваіх кандыдатаў і абараняць іх падчас перадвыбарнай кампаніі».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў