Траса Менск-Горадня стане платнай


Траса М6 пасля рэканструкцыі стане платнай. Пра гэта сёння, паведаміў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак.

У папярэднія гады была прынятая норма, што дарогі, якія рэканструююцца, будуць станавіцца платнымі. Выключэннем з’яўляецца толькі другая кальцавая дарога.

Зараз у Беларусі каля 1,5 тыс. кіламетраў платных дарогаў, але да 2021 года плануецца павялічыць працягласць платных дарогаў на 300 кіламетраў. Мяркуецца, што з 2017 па 2020 гады ад платных дарогаў у рэспубліканскі бюджэт трапіць 817 мільёнаў рублёў. Гэтыя грошы павінныя ісці на ўтрыманне, рамонт і развіццё рэспубліканскіх аўтамабільных дарог, у першую чаргу.

ГА, belsat.eu паводле БЕЛТА

Глядзі таксама
Каментары