Транспартны падатак цалкам пойдзе ў дзяржбюджэт


Грошы на будаўніцтва і развіццё дарог рэгіёны атрымаюць з рэспубліканскага бюджэту і толькі пад гарантыю мэтавага выкарыстання.

Дзяржаўная мыта за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху будзе залічвацца ў рэспубліканскі бюджэт. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на пастанову Міністэрства фінансаў, якую сёння апублікавалі на нацыянальным прававым партале.

Дагэтуль сродкі ад транспартнага падатку, якія збіраліся ў канкрэтным рэгіёне, размяркоўваліся між рэспубліканскім і мясцовым бюджэтамі ў прапорцыі 50/50. Намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко раней тлумачыў, што сёлета сродкі ад збору мыты, будуць накіроўвацца ў мясцовыя бюджэты ў выглядзе субвенцыяў, а не наўпроставага пералічэння (у выпадку нямэтавага выкарыстання сумы, прызнаныя субвенцыямі, падлягаюць вяртанню).

У снежні эфіры «Белсату» эксперт у галіне транспарту Зміцер Бабіцкі прапанаваў цалкам аддаць транспартны падатак у кампетэнцыю мясцовых уладаў, бо «выдаткі на інфраструктуру розныя ў раёнах і сталіцы».

Увогуле з пачатку года транспартны падатак узрос у сярэднім на 1-2 базавыя велічыні.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў