«Транснефть» адмовілася падпісаць дадатковае пагадненне аб новым тарыфе на транзіт нафты праз Беларусь


Расейская кампанія «Транснефть» адмовілася падпісваць прапанаванае беларускім бокам дадатковае пагадненне аб новым тарыфе на транзіт нафты праз Беларусь.

Дакумент вярнулі беларускаму боку без падпісання, бо, паводле расейцаў, Беларусь парушае методыку ўзгаднення тарыфаў, заявіў прадстаўнік кампаніі Ігар Дзёмін.

У беларускім Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю пацвердзілі правядзенне беларуска-расейскіх перамоваў па транзіце нафты.

«Вядуцца кансультацыі з расейскім бокам на ўзроўні кіраўніцтва міністэрства. Пасля іх прадстаўнікі ведамства дадуць каментары», – паведаміла ТАСС прэс-сакратар міністэрства Аліна Гілевіч.

Атрымаць дадатковыя каментары ў афіцыйных прадстаўнікоў «Транснефть» і прэс-сакратара Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю пакуль не ўдалося.

Нагадаем, 1 кастрычніка стала вядома, што Беларусь павысіць тарыфы на паслугі па транспартаванні нафты па магістральных трубаправодах адкрытых акцыянерных таварыстваў «Гомельтранснафта Дружба» і «Полацктранснафта Дружба». Павышэнне тарыфаў прадугледжанае пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю № 30 ад 28 верасня. Гэтае рашэнне выклікала незадаволенасць расейскай кампаніі «Транснефть» – павышэнне было пазапланавым.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў