Трампу заблакавалі акаўнты ў Facebook і Instagram


Доналд Трамп да канца свайго прэзідэнцкага тэрміну не зможа робіць запісы ў сваіх акаўнтах у Facebook і Instagram. Уладальнік гэтых сацсетак Марк Цукербэрг напісаў, што прэзідэнт ЗША дзякуючы платформам распальвае гвалт у краіне.

Марк Цукербэрг, стваральнік Facebook напісаў на сваёй старонцы, што шакаваны апошнімі падзеямі ў краіне. Ён выказаў думку, што прэзідэнт Доналд Трамп выкарыстоўвае сваю пасаду, каб падарваць мірны і законны пераход улады да абранага новага прэзідэнта.

«Мы лічым, што рызыкі дазволіць прэзідэнту працягваць карыстацца нашымі сэрвісамі ў гэты перыяд проста занадта вялікія. Таму працягваем блакаванне, якое мы паставілі ў яго акаўнтах Facebook і Instagram на нявызначаны тэрмін, або хаця б на бліжэйшыя два тыдні да завяршэння мірнага пераходу ўлады», – напісаў Марк Цукербэрг.

У Вашынгтоне 6 студзеня прэзідэнт Доналд Трамп чарговы раз звярнуўся да сваіх прыхільнікаў, сцвярджаючы, што выбары былі сфальсіфікаваныя. У адказ на гэта прыхільнікі Трампа прарваліся ў будынак Капітолію. У гэты час там абмяркоўвалі вынікі выбараў і мусілі зацвердзіць перамогу дэмакрата Джо Байдэн.

У будынку Капітолію адбылася страляніна. Як мінімум 4 асобы загінулі, 52 арыштаваныя, паведамляе Reuters.

Hавiны
Кангрэс ЗША зацвердзіў вынікі выбараў: пераможца – Джо Байдэн
2021.01.07 11:55

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў

 

 

Стужка навінаў