Трампа аштрафавалі на 2 мільёны долараў за незаконнае выдаткоўванне сродкаў з яго фонду


Суд у Нью-Ёрку абавязаў прэзідэнта ЗША выплаціць некамерцыйным арганізацыям 2 мільёны долараў. Падставай для такога рашэння з’яўляецца выкарыстанне Трампам свайго фонду «Trump Foundation» у палітычных мэтах, піша DW.com.

Доналда Трампа прызналі вінаватым у тым, што ён выкарыстоўваў свой дабрачынны фонд дзеля прасоўвання сваіх палітычных мэтаў. Пракуратура абвінавачвала прэзідэнта ЗША ў тым, што сабраныя з дапамогай фонду сродкі выкарыстоўваліся ў прэзідэнцкай кампаніі ў 2016 годзе. Паводле дзяржаўнага абвінаваўцы фонд сабраў 2,8 мільёнаў долараў, якія Трамп выдаткаваў на асабістыя патрэбы. У 2018 годзе прэзідэнт ЗША зачыніў фонд.

«Усё, што следству ўдалося знайсці – неверагодна эфектыўная філантропія і некалькі невялікіх тэхнічных парушэнняў – напрыклад, адсутнасць пратаколаў пасяджэнняў кіраўніцтва», – напісаў Доналд Трамп у сваім Twitter.

Hавiны
Кангрэс ЗША пачаў працэдуру імпічменту Трампу
2019.10.31 22:02

СК belsat.eu

Стужка навінаў