Трамп: Зяленскі вельмі хутка прыедзе ў Белы дом


Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп сустрэнецца з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскі ў Белым доме, але дакладныя тэрміны сустрэчы невядомыя, паведамляе ТСН.

«Я б вельмі хацеў, каб ён прыехаў у Белы дом, калі ён хоча прыехаць. І я думаю, што ён хацеў бы прыехаць. Мяркую, ён прыедзе вельмі хутка», – сказаў амерыканскі прэзідэнт, каментуючы магчымасць сустрэчы ў Вашынгтоне.

Трамп таксама пракаментаваў свае стаўленне да ўкраінскага прэзідэнта.

«Ён – добры чалавек. Ён быў абраны падчас неверагоднай карупцыі ва Украіне, якая моцна мяне непакоіць», – дадаў лідар ЗША.

Скандал паміж Белым домам і Кангрэсам у ЗША разгарэўся пасля таго, як Трампа западозрылі ў тым, што ён мог настойваць на расследаванні ва Украіне дзеянняў уплывовага палітыка ад Дэмакратычнай партыі, былога віцэ-прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.

У верасні Кангрэс ініцыяваў пачатак працэдуры імпічменту Трампа. Белы дом апублікаваў стэнаграму тэлефоннай размовы двух прэзідэнтаў дзе гаварылася, што Трамп прасіў Зяленскага вывучыць справу ў дачыненні да сына Байдэна. Зяленскі, у сваю чаргу, заявіў, што Украіна не праводзіць расследаванняў «па камандзе» іншых краін.

КА belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары