Трамп заявіў, што увядзе санкцый супраць Турцыі


Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп анансаваў увядзенне санкцыяў у дачыненні да Анкары. Падставай для абмежавальных мераў стала вайсковая аперацыя ў Сірыі супраць курдаў.

Пра гэта заявіў Доналд Трамп у сваім Twitter.

Санкцыі распаўсюджваюцца на афіцыйных асобаў Турцыі і прадугледжваюць не толькі фінансавыя абмежаванні, але і забарону на ўезд у ЗША. Чорны спіс прадугледжвае павелічэнні мытаў на турэцкую сталь, а таксама адмову ЗША ад перамоваў пра гандлёвае пагадненне з Анкарой «на суму сто мільярдаў долараў».

Hавiны
Турцыя распачала аперацыю супраць сірыйскіх курдаў, якія ваявалі на баку ЗША
2019.10.07 19:07

Турцыя 9 кастрычніка распачала вайсковую аперацыю супраць курдаў у Сірыі. Анкара мае намер адцясніць ад мяжы апалчэнні, якія былі саюзнікамі ЗША ў барацьбе з «Ісламскай дзяржавай».

Супраць аперацыі ў Турцыі выступіў Еўразвяз, а таксама афіцыйны Дамаск.

Аб’ектыў
Курды перакідаюць на мяжу з Турцыяй сілы, якія супрацьстаяць «Ісламскай дзяржаве»
2019.10.12 22:54

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў