Трамп заявіў, што Кітай «зробіць усё магчымае», каб ён прайграў выбары


Пра гэта прэзідэнт ЗША заявіў у інтэрв’ю агенцтву Reuters.

Доналд Трамп зноў абвінаваціў Кітай у распаўсюдзе эпідэміі і адзначыў, што разглядае розныя варыянты адказу Пекіну:

– Я магу зрабіць шмат, – сказаў ён у інтэрвʼю Reuters.

Прэзідэнт ЗША распавёў, што Кітай на раннім этапе пандэміі хаваў праўду пра эпідэмію. Таксама ён наракае на тое, што апаненты абвінавачваюць яго ў недастатковай падрыхтоўцы ЗША да распаўсюду каронавірусу.

Доналд Трамп распавёў, што намагаецца захаваць амерыканскую эканоміку на плыву праз прамыя выплаты фізічным асобам і кампаніям, адначасова падштурхоўваючы губернатараў штатаў, да асцярожнай адмены каранцінных захадаў, у выпадках калі колькасць інфікаваных зніжаецца.

На 30 красавіка як мінімум 60 тысяч амерыканцаў загінулі ад COVID-19.

ВБ Belsat.eu

Стужка навінаў