Трамп заявіў пра заканчэнне гандлёвай вайны з Кітаем


15 студзеня ў Белым доме ЗША і Кітай падпішуць пагадненне пра першую фазу гандлёвай угоды. Пра гэта заявіў прэзідэнт Доналд Трамп.

ЗША і Кітай на працягу 2019 года распачалі гандлёвую вайну. Восенню Пекін увёў мыты на амерыканскія тавары аб’ёмам у $ 75 млрд у год. У адказ з 1 кастрычніка ЗША ўвялі мыты на тавары з Паднябеснай з 25 % да 30 %. Пры гэтым увод дадатковых мытаў бакі называлі палітычна матываваным.

Але ў выніку перамоваў Вашынгтону і Пекіну ўдалося зняць перашкоды. Пасля падпісання першай фазы гандлёвай угоды распачнецца другая фаза перамоваў. Плануецца, што прэзідэнт ЗША адправіцца з візітам у Пекін.

Hавiны
Кітай і ЗША ўзаемна павысілі мыты на тавары
2019.08.24 08:45

СК belsat.eu

Стужка навінаў