Трамп запрасіў Зяленскага ў Вашынгтон


Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Доналд Трамп запрасіў украінскага лідара Уладзіміра Зяленскага наведаць Вашынгтон з афіцыйным візітам.

Пра гэта паведамілі ў Адміністрацыі прэзідэнта, перадае агенцтва УНІАН. Зяленскі запрашэнне прыняў і быў удзячны.

«Праект закона «Аб наданні падтрымкі Украіне для абароны яе незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці», які быў прэзентаваны ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША, з’яўляецца важным сігналам аб моцным стратэгічным партнёрстве дзвюх краін», – заявіў Зяленскі.

Згаданы законапраект прадугледжвае пашырэнне вайсковай дапамогі і статус Украіны як галоўнага вайсковага палітычнага хаўрусніка ЗША. Ім таксама пашыраецца пералік відаў зброі, якое могуць перадаць Украіне.

Дэталі і канкрэтную дату запланаванай сустрэчы ў АП не ўдакладнілі.

Вядома, што раней, на саміце «Вялікай дваццаткі» у Японіі, які адбудзецца 28-29 чэрвеня, Трамп сустрэнецца з Пуціным.

КА belsat.eu

Стужка навінаў