Трамп заклікаў еўрапейскія краіны «забраць» баевікоў ІД з Сірыі


Доналд Трамп. Фота EPA-EFE/KEVIN DIETSCH / POOL

Вялікая Брытанія, Францыя, Нямеччына і іншыя еўрапейскія саюзнікі ЗША павінны «забраць» і аддаць пад суд больш за 800 баевікоў тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава», захопленых у Сірыі, заявіў прэзідэнт ЗША Доналд Трамп. Паводле яго слоў, «халіфат ужо гатовы абрынуцца» і пасля перамогі кааліцыі баевікі могуць вярнуцца ў Еўропу. Пра гэта Трамп напісаў у сваім Twitter.

«Альтэрнатыва дрэнная – мы вымушаны будзем іх адпусціць», – выказаў меркаванне прэзідэнт ЗША.

«ЗША не хочуць назіраць за тым, як баевікі ІД пранікаюць у Еўропу, куды яны, як чакаецца, пойдуць. Мы робім вельмі шмат і выдаткоўваем вельмі шмат. Надышоў час і іншым падлучыцца, каб зрабіць працу, якую яны здольныя рабіць», – напісаў прэзідэнт ЗША.

Трамп запэўніў, што ЗША пакінуць Сірыю «пасля 100% перамогі над халіфатам!».

У 2015 годзе эксперты па бяспецы амерыканскай кампаніі Soufan Group апублікавалі даклад «Замежныя баевікі. Абноўленыя ацэнкі прытоку замежных баевікоў у Сірыю і Ірак ». У ім гаварылася, што на той момант колькасць замежных баевікоў у шэрагах ІД ацэньвалася ў дыяпазоне ад 27 да 31 тысяч іншаземцаў, яны прыбылі з 86 краін свету, пры гэтым на другім месцы краіны Заходняй Еўропы.

У Белым доме неаднаразова заяўлялі, што рыхтуюць вывад амерыканскіх вайскоўцаў з Сірыі ад самага пачатку прэзідэнцтва Трампа. 19 снежня 2018 гады ён сам абвясціў, што 2 тысячы амерыканскіх вайскоўцаў будуць выведзеныя з Сірыі ў сувязі з разгромам ІД.

Як Пуцін можа абыграць Трампа?

КА, belsat.eu, паводле rbc.ru

Глядзі таксама
Каментары