Трамп выступіў за ўступленне Бразіліі ў NATO


Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ён не супраць уступлення Бразіліі ў Паўночнаатлантычны альянс. Амерыканскі лідfр актыўна вывучае магчымасць прыняць гэту лацінаамерыканскую краіну ў NATO. Па словах Трампа, ён таксама падтрымлівае хадайніцтва Бразіліі пра сяброўства ў Арганізацыі эканамічнай супрацы і развіцця (АЭСР).

Незадоўга да сваёй першай сустрэчы з Трампам прэзідэнт Балсанару станоўча адазваўся пра яго іміграцыйную палітыку. Ён адназначна падтрымаў ініцыяваную Трампам будаўніцтва сцяны на мяжы ЗША і Мексікай.

Балсанару ўступіў на пасаду прэзідэнта Бразіліі ў студзені 2018 года. Падчас сваёй перадвыбарчай кампаніі ён свядома арыентаваўся на Дональда Трампа. У інтэрв’ю Fox News ён выказаў надзею на добрае сяброўства з амерыканскім лідарам.

«Я хачу адкрыць яму сваё сэрца і зрабіць усё, што пойдзе на карысць бразільскаму і амерыканскаму народу».

Hавiны
На мяжы Венесуэлы з Бразіліяй адбылася страляніна: як мінімум 2 загінулых
2019.02.22 20:22

СК, belsat.eu, паводле dw.de

Стужка навінаў