Трамп выступіў са зваротам да краіны


Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп выступіў са штогадовым пасланнем «Аб становішчы краіны». Палітык распавёў пра зніжэнне беспрацоўя, акцэнтаваў увагу на росце прыбыткаў насельніцтва. Заявіў Трамп і пра тое, што ЗША «аднаўляюць сваё лідарства ў свеце», піша DW.com.

Доналд Трамп выказаў перакананне, што эканоміка ЗША развіваецца «лепей, чым калі-небудзь у гісторыі». У сваю чаргу медыі звяртаюць увагу, што насамрэч найбуйнейшым вытворцам газу ЗША сталі ў 2009 годзе, а найбуйнейшым вытворцам нафты – у 2013. Гэта быў перыяд праўлення адміністрацыі Барака Оўбамы. Мала таго, у 2019 годзе эканоміка ЗША вырасла на 2,3 %, а гэта самы нізкі тэмп росту амерыканскай эканомікі з 2016 года.

Міжнародная палітыка Трампа

Доналд Трамп чарговы раз заклікаў кіраўніцтва Ірану адмовіцца ад планаў стварэння ядравай зброі. Ён нагадаў пра мірны план для Ізраілю, поспехі ЗША ў барацьбе з «Ісламскай дзяржавай».

Што да стасункаў з Кітаем, то прэзідэнт ЗША лічыць, што ў Пекіне задаволеныя вынікамі гандлёвай угоды.

Hавiны
Трамп прапанаваў стварыць дзяржаву Палестына
2020.01.28 20:35

Трамп: ЗША павінны першымі ўсталяваць сцяг на Марсе

Акрамя іншага кіраўнік Белага дому заклікаў змагацца з тэрарызмам, нелегальнай міграцыяй і абяцаў абараніць амерыканцаў перад пагрозай распаўсюду каронавірусу. Трамп таксама агучыў, што касмічныя праграмы павінныя лепей фінансавацца, каб ЗША сталі першай краінай, чый сцяг усталююць на Марсе.

Інцыдэнт падчас выступу Трампа

Доналд Трамп адмовіўся паціснуць руку спікеру палаты прадстаўнікоў – дэмакрату Нэнсі Пэласі. Прэзідэнт ЗША праігнараваў яе працягнутую для вітання руку. У выніку, калі Трамп завяршыў свой выступ, Пэласі разарвала раздрукоўку яго прамовы.

Hавiны
Сенат ЗША пачынае разглядаць імпічмент Трампу
2020.01.17 07:50

СК belsat.eu

Стужка навінаў