Трамп вырашыў накіраваць амерыканскіх вайскоўцаў у Саудаўскую Аравію


Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 20 верасня ўхваліў накіраванне амерыканскіх вайскоўцаў для ўзмацнення паветранай абароны Саудаўскай Аравіі пасля найбуйнейшага ў гісторыі нападу на нафтавыя аб’екты краіны, у якім Вашынгтон наўпрост абвінаваціў Іран. Пра гэта паведамляе Reuters.

У Пентагоне заявілі, што гаворка ідзе пра для разгортвання абмежаванай колькасці войскаў, якія будуць вырашаць задачы пераважна абарончага характару. ЗША таксама плануюць паскорыць пастаўкі вайсковай тэхнікі ў Саудаўскую Аравію і ААЭ.

Раней Доналд Трамп падкрэсліў, што лічыць правільным праявіць стрыманасць у адносінах Тэгерану, хаця ён ужо цяпер мог бы загадаць «знішчыце 15 асноўных абʼектаў у Іране».

20 верасня Трамп таксама паведаміў пра ўвядзенне санкцыяў у дачыненні Нацыянальнага банка Ірана.

  • У выніку атакі беспілотнікаў з выбухоўкаю на радовішчы Хураіс і Абкаік, праведзенай увечары 14 верасня, здабыча нафты ў Саудаўскай Аравіі скарацілася на 5 мільёнаў барэляў у суткі. Гэта прыкладна 5 % усёй нафты, якая здабываецца ў свеце. Адказнасць за напад на сябе ўзяў еменскі рух хусітаў, аднак дзяржсакратар Майкл Пампэёў усклаў адказнасць за атакі на Іран.
Hавiны
Пасля атак у Саудаўскай Аравіі рэзка выраслі кошты на нафту
2019.09.16 10:09

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў