Трамп упершыню наклаў вета на рашэнне Кангрэса, каб збудаваць сцяну на мяжы з Мексікай


Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп наклаў вета на рэзалюцыю Кангрэса аб заканчэнні надзвычайнага становішча, якое ён увёў для будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай.

Ён упершыню выкарыстаў сваё права вета.

Каб пераадолець вета, апанентам прэзідэнта спатрэбяцца галасы двух трацінаў чальцоў палаты прадстаўнікоў і сената. Як пішуць The Hill і Reuters, сабраць столькі галасоў ім, хутчэй за ўсё, не атрымаецца.

Трамп увёў надзвычайнае становішча пасля таго, як яму не ўдалося замацаваць у бюджэце вылучэнне пяці мільярдаў долараў на будаўніцтва сцяны. Ягоная спрэчка з дэмакратамі, якія адмовіліся ўхваліць такі варыянт бюджэту, прывёў да самага доўгага ў гісторыі ЗША прыпынення фінансавання ўрада.

Будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай дзеля спынення нелегальнай міграцыі – адно з асноўных перавыбарных абяцаняў Трампа.

КА, belsat.eu, паводле meduza.io

Стужка навінаў